Вітаю, шаноўнае спадарства!
Сёньня 6
чэрвеня 2026 года. Мяне завуць Аляксандр
Клачко. Я былы беларускі добраахвотнік
батальёна «Волат» палка Каліноўскага
з пазыўным «Кусь». Я запісваю гэта відэа
пра падзею… злачынную падзею, якая
адбылася з маім пабрацімам Аляксандрам
Науковічам з пазыўным «Лахвіч» 31 траўня
2026.
Чаму гэта
раблю я? Чаму гэта робіць не ён? Саня
запужаны. Ён баіцца за сваё жыцьцё. Ён
маральна надломлены. І ён не верыць у
тое, што ва Украіне гэта пытаньне можна
вырашыць праз законныя сродкі. Ён пакуль
маўчыць. Я запісваю гэта відэа замест
свайго пабраціма.
Вы калі-небудзь
задумваліся чаму такія амаральныя
бандыты як лукашэнка і Радыён Батулін
перамагаюць? Чаму яны на крок наперадзі
за нас? А ўсё вельмі проста! Бо ў гэтых
людзей, калі іх так можна назваць, няма
маральных бар’ераў, якія ёсьць у
звычайных людзей, якія не страцілі
годнасьць, якім уласьцівы звычайныя
чалавечыя маральныя якасьці.
Два дні я
думаў – два дні пасля таго, як пачуў
гісторыю ад Лахвіча – «што рабіць?». Два
дні я не запісваў гэта відэа, таму што
даў слова свайму пабраціму, што без яго
згоды гэта відэа не апублічу — гэта быў
мой маральтны бар’ер. І сёньня я запісваю
гэта відэа свядома парушаючы слова,
дадзенае Сане. Я спадзяюся, што ен мяне
зразумее.
Я
лічу, што інакш такіх бандытаў як Батулін
спыніць нельга. Ёсьць іншыя сродкі, але
я бачу гэты як адзін са сродкаў. Неабходна
дзейнічаць, каб іх спыніць. Каб Лахвіч
стаў апошняй ахвярай гэтых мразотнікаў.
Каб гэтыя вырадкі не адчувалі сябе
безпакаранымі. І не хадзілі горда
задраўшы галаву і не хвасталіся паміж
сваімі аднадумцамі сваімі амаральнымі
ўчынкамі. Учынкамі, у якіх няма нічога
годнага. Учынкамі, якія звычайны чалавек
цураецца, а не ганарыцца імі. Але Батулін
– гэта не звычайны чалавек. Як, нажаль,
і Дзяніс Урбановіч.
Гэта
гісторыя адбылася 31 траўня, але Саня
пачаў расказваць мне яе здалёк. Ён пачаў
расказ з канца сакавіка 2026 года. На той
момант Батулін і Урбановіч ужо пэўны
час дапускалі ў адрас Лахвіча публічныя
і прыватныя абразы. У канцы сакавіка
наш пабрацім з пазыўным «Жэрар» трапіў
у Харкаўскае СІЗО па сфабрыкаванай
справе аб СЗЧ і захоўваньні зброі. Факт
захоўваньня зброі ёсьць, але пытаньне
чыя там зброя? Насамрэч я лічу, што гэта
глыбока схаваная карупцыйная тэма, ў
тым ліку, з удзелам кіраўніцтва 225-кі,
дзе служыў у свой час «Жэрар».
Батулін
і Ваўкалак-Урбаовіч высмейвалі «Жэрара»,
сітуацыю, зларадствавалі сітуацыі з
ім. І Саня Науковіч, які цярпеў да гэтага
абразы ад іх у свой бок па іншым повадам,
баяўся штосьці ім сказаць. Быў цярпілай,
кажучы іншымі словамі. Але знайшоў у
сабе моц, я лічу, я бачу гэта так, і праявіў
характар. Паказаў яйкі. Паказаў, што ён
не цярпіла. Што ён мужык. Што ён годны
чалавек. Ён запісаў зварот у абарону
свайго пабраціма «Жэрара». Я лічу гэта
годным учынкам. Словы я падабраў бы
іншыя у гэтым звароце. Але сам факт
гэтага зварота. Само памкненьне абараніць
свайго пабраціма – яно годнае. І я
паважаю за гэта Саню «Лахвіча».
Пасля выступа
публічна ў абарону «Жэрара» хейт і
абразы з боку вырадкаў Батуліна і
Ваўкалака-Урбановіча шматкратна
павялічыліся ў бок «Лахвіча». Ён зноў,
баючыся адказваць, амаль 2
месяцы цярпеў гэтыя абразы ў свой бок.
Пакуль у канцы траўня, за некалькі дзён
да гісторыі, якую я зараз распавяду вам
у падрабязнасьцях, не вырашыў адказаць
на абразы публічна. Ён запісаў відэазварот
у якім выказаўся ў бок Батуліна і яго
метадаў дзеяньня, у тым ліку ГУБАЗаўскім.
Накануне 16
красавіка Саня Науковіч завёў перапіску
з дзяўчынай у інстаграме. Дзяўчыне на
выгляд гадоў 30. Яна беларуская
добраахвотніца-парамедык (з яе слоў).
Мела аскепкавае параненьне, бо ёсьць
фотаздымак у інстаграме дзе ў яе кроў
сцякае па твару. Магчыма, яна служыць
разам з Батуліным, альбо ўваходзіць у
бліжэйшае яго асяроддзе. Саня напісаў
ёй першым. І, амаль паўтары месяцы, паміж
імі ішла перапіска лёгкага флірту:
коцікі, сюсі-мусі, нічога сур,ёзнага.
Але, літаральна за тры дні да здарэньня
ў горадзе Ізюм, дзяўчына, раптам, памяняла
свае паводзіны і прапанавала яму
перайсьці яму ў тэлеграм перапісвацца
– там зручней. Гэты тэлеграм на дадзены
момант выдалены.
У
тэлеграме перапіска пайшла ўжо зусім
у іншым ключы. Дзяўчына ўключыла ўсе
свае жаночыя чары. Апісвала сэксуальныя
фантазія, якія яна хоча зрабіць з
«Лахвічам» і прапаноўвала сустрэцца.
Праз тры дні гэтая сустрэча адбылася ў
горадзе Ізюм на здымнай кватэры.
Саня
прыехаў у Ізюм. Патэлефанаваў дзяўчыне.
Яна сказала, што пакуль не на месцы –
каб ён пачакаў. Ён зайшоў у кафэшку,
папіў гарбаты ці кавы. Яна праз нейкі
час набрала. Кажа: усе, я на месцы.
Прыехала. Заходзь па такой-та адрэсе ў
такую-та кватэру.
Саня падняўся.
Адчыніліся дзьверы. Яна яго сустракала
ўсім сваім відам паказваючы радасьць
ад таго, што пабачылася з ім. І сказала:
навошта мы кудысьці пойдзем. Вось тут
прыватная абстаноўка. Мы можам тут
пабыць з табой разам, намякаючы на сэкс.
Але спачатку прымі душ, бо я люблю, каб
там было чысьценька. Гэта яна сказала
на тое, што Саня сказаў, што перад выяздам
да яе ён ужо амыўся.
Саню гэта
трошкі насьцярожыла. Але ён пайшоў у
душ. Распрануўшыся там, не паспеўшы
нават памыцца, убачыў, што дзверы ў ванну
адчыніліся. Зайшлі Радыён Батулін і
Ваўкалак-Урбановіч.
Яны зайшді
са словамі, маўляў, папаўся! Мы цябе
знайшлі і зараз ты адкажаш за тыя словя,
якія ты сказаў у наш бок. Батулін сказаў,
што ў «Лахвіча» ёсьць два варыянты.
«Якія?» – запытаў «Лахвіч».
Першы варыянт,
які яму прапанавалі — цытую: «Мы цябе
зараз тут выябем у дупу». А другі варыянт
— гэта пагаліць вусы.
Саня стаяў
безабаронны, галышом перад двума
мужыкамі. Сумневаў у тым, што яны выканаюць
сваю пагрозу і ўчыняць сэксуальны гвалт
супраць яго ў яго не было. Яму было вельмі
страшна. Ён выбраў прасьцейшы для сябе
варыянт — гэта пагаліць вусы.
Яму далі
дазвол апрануць трусы. І калі ён выйшаў
на кухню ў трусах, ен ўбачыў, што дзяўчыны
ўжо не было. Замест яе там чакалі яшчэ
трое. Гэта «Вітушка». Гэта добраахвотнік..
малады добраахвотнік 18-цігадовы
на выгляд хлопец з пазыўным «Брама». З
воўчым позіркам, як ахарэктарызаваў
яго «Лахвіч». І, тое што я пачаў пра яго,
«Нацыст» – не «Брама» ён, а мянушка
«Нацыст» яму больш пасавала. Трэці
чалавек, які там быў – гэта быў хлопец
у балаклаве, які вельмі добра разбіраўся
ў тэлефонах. Як назваў яго Саня: «спец
па тэлефонах»… «айцішнік, спец па
тэлефонах».
У Сані забралі
тэлефон і 5 гадзін штосьці з
ім рабілі ў іншым пакоі. Чыталі перапіску,
скачвалі інфармацыю асабістага характару
з тэлефона. Магчыма, усталёўвалі нейкія
праграмы. Перыядычна з таго пакою
даносіліся смех. Перыядычна нейкае там
незадавальненьне, калі праслухоўвалі
галасавыя паведамленьні ў прыватных
размовах «Лахвіча» з іншымі людзьмі
альбо чыталіся перапіскі.
Але гэта я
забягаю наперад.
Батулін
размаўляў з «Лахвічам» як… спакойным
голасам маньяка-псіхолага, якому ўжо
не ў першыню гэта рабіць і ён сваімі
довадамі стараўся ўнушыць «Лахвічу»,
што ён («Лахвіч») не ахвяра, а ён сам
віноўнік усяго гэтага дзеяньня, што
адбываецца. І калі ў нейкі момант «Лахвіч»
хацеў запярэчыць, ён атрымаў моцнк=ую
аплявуху ад Батуліна ў твар. Пасля гэтага
жаданьня пярэчыць у яго не было. У нейкі
момант, калі Ваўкалак зайшоў у пакой,
потым выйшаў з яго, абураны абмеркаваньнем,
якое пачуў у галасавым запісу «Лахвіча»
ці то з Хелен Менскай, ці то з «Ракетай»
у якім абмяркоўваўся Ваўкалак. Ён пачаў
на «Лахвіча» крычаць. У нейкі момант,
калі «Лахвіч» нахіліўся за нечым, ён
знянацку, нечакана для «Лахвіча» ударыў
яго нагой у твар, разбіўшы яму нос у
кроў.
Кроў цякла
з абодвух наздрэй «Лахвіча». Батулін
спыніў «Ваўкалака».
Што яшчэ
было?
Было… Малодчык
з пазыўным «Брама» заўсёды хадзіў за
«Лахвічам». Нават калі «Лахвіч» пайшоў
у прыбіральню, ён пайшоў за ім. «Лахвіч»
пакінуў адчыненымі дзверы, думаючы:
«можа ён баіцца, што я ўскрыюся.. ускрыю
сабе вены, каб спыніць гэтыя здзекі над
сабой». Малодчык стаяў за спіной. Зло
глядзеў на «Лахвіча» і са злосьцю
сказаўшы «дзьверы трэба зачыняць!» –
зачыніў гэтыя дзьверы.
Пасля «лахвіч»
пачуў ад яго ў свой бок: «скажы дзякуй
самаму лепшаму камандзіру ў свеце «Гене»
(Радыёну Батуліну) за тое, што
ты жывы. Калі б ён не забараняў, я б цябе
даўно ўжо забіў бы тут прама.»
Пасля гэтага
пагрозы і фізічны гвалт у дачыненьні
«Лахвіча» былі спынены. Працягвалася
маральнае катаваньне. «Лахвічу» унушалі,
што ён не ахвяра, а што ён віноўнік усяго
гэтага дзеяньня. Што злодзеі вымушаны
так рабіць. У выніку ён пабрыў бараду,
вусы. Вітушка схадзіў у краму за брытвай.
Лахвіч пагаліўся. Але гэтага гэтым
злодзеям падалося мала. І Батулін падвёў
яго пад тое, што «ты разумееш, я бы не
хацеў, але хлопцы патрабуюць, каб я
прыцягнуў цябе да адказнасьці за твае
словы — збрывай і воласы на галаве».
«Лахвіч» спрабаваў запярэчыць, але
вымушаны быў гэта зрабіць., пачуўшы ў
свой бок, што скажы дзякуў, што мы не
прымусілі цябе пабрыць бровы.
Пасля гэтага
Лахвіч думаў, што на гэтым усё спынена,
але яму Батулін прынёс тэкст у якім быў
зварот, які Лахвіч павінен запісаць у
пакаяльным відэа. Лахвіч сказаў: «мы аб
гэтым не дамаўляліся». Але нічога не
мог зрабіць і за некалькі дубляў гэта
відэа было запісана і пасля, зноў жа,
нечакана для Лахвіча гэта гісторыя
атрымала працяг прапановай выкласьці
гэтае відэа на публічных каналах Лахвіча.
Прапанова,
што давай выкладзем на тваім канале —
на канале Батуліна «Кепсікя Гены» яна
не спрацавала. І Лахвіч быў вымушаны
выкласьці гэтае відэа пакаяльнае, дзе
ён абражае сябе, дзе ён абвінавачвае
Жэрара ў злачынствах выкласьці на сваіх
каналах. Адзінае, што не на публічным
сваім ютуб-канале, а толькі на асабістым
акаунце ютуба, таму што доступ з тэлефона
быў немагчымы. Ён быў у іншага чалавека.
Але на гэтым
усё не спынілася. Пасля выкладаньня
пакаяльнага відэа з Лахвічам на публічныя
каналы на тэлефон Лахвіча пачалі
прыходзіць паведамленьні, што гэта
відэа атрымоўвае каментары. Пачаліся
тэлефонныя званкі на тэлефон Лахвіча.
Батулін сказаў, што калі тэлефаную
хтосьці іншы, то не падымаць Лахвічу.
Калі тэлефануе камандзір, то падняць і
адказаць.
Вяртаючыся
назад, яшчэ дадам, што падчас гэтых
здзекаў прагучала тое, што сітуацыя з
Лахвічам — гэта не апошняя сітуацыя.
Што наступны ў спісе — гэта Кусь, то бок
я. У тым ліку за тое, што выклаў у фэйсбуку
ў адказ на абразы аповед-гісторыю пад
назвай «Кусь лох альбо дэградацыя
Ваўкалака», Север — за тое, у тым ліку,
што вошкаецца з дэмакратычнымі сіламі,
Ракета — не памятаю за што, але таксама
быў у гэтым спісе. Вось. Спісе людзей,
якія павінны быць наступнымі..вось… у
гэтай чарадзе падзей, якая адбылася з
Лахвічам.
Пасля гэтых
усіх момантаў, пасля запісу відэа Вітушка
пайшоў у краму, купіў піцу, напоі. Прыйшоў.
Размова прыняла іншы характар. Уся
кампанія разам, як лепшыя сябры, сядзелі,
проста абмяркоўвалі, елі піцу. Прычым
Лахвіч пра сябе падумаў, што калі Ваўкалак
есьць піццу з адной каробкі са мной,
значыць у іх вачах я не апушчаны, то бок
усё нармалёва — мяне не апусьцілі.
Лахвічу было
сказана, што ён іскупіў усю сваю віну
вось гэтымі ўсімі дзеяньнямі з запісам
пакаяльнага відэа і іншымі. І што цяпер,
калі ён пажадае, ён можа далучыцца да
БДК пад началам Радыёна Батуліна. І
заняцца любой дзейнасьцю, якая яму
блізкая. У тым ліку, нават, стаць вайсковым
карэспандэнтам.
Ночылі ноччу
Лахвіч з Батуліным удваіх на розных
ложках. Па словах Сані Батулін вёў сябе
як клапатлівая маці. Калі Лахвіч не мог
з першай спробы расьцяліць свой
ложак…канапу, Батулін падыйшоў і з
пяшчотай, турботай у голасе дапамог яму
расьцяліць канапу. Пасля гэтага, са
словамі «каб ты не прастудзіўся трэба
фортку закрыць» ён закрыў фортку. Яны
вельмі доўга, да глыбокай тэмы размаўлялі
з Батуліным на розныя тэмы.
Адна з іх —
гэта забойства Шышова, якое адбылося ў
2021 годзе. Лахвіч запытаў у
Батуліна: «Гена, гэта ты забіў Шышова?»
Батулін у адказ: «Ты хочаш пачуць ад
мяне «да» альбо «не»?» Лахвіч адказаў,
што хацеў бы ведаць пра гэта забойства.
На што Батулін адказаў, цытую: «На момант
забойства Шышова я знаходзіўся на
тэрыторыі Латвіі».
І ў такім
ключы такая глыбокая такая душэўная
размова яны правялі частку ночы і пасля
лягді спаць. Раніцай Саню Лахвіча
выпусьцілі з прымусовага ўтрыманьня.
Яго забралі камандзіры і адвезьлі назад
у частку.
На гэтым
гісторыя гэта скончваецца з катаваьнямі,
са здзекамі і з прымусовым утрыманьнем
і пачынаецца іншая гісторыя.
На дадзены
момант Саня Науковіч баіцца расказваць
аб гэтай гісторыі публічна. Ён хоча яе
забыць. Яму непрыемна гэта гісторыя.
Першы тэлефонны званок, які ў мяне з ім
быў – тэлефонная размова па
дарозе ў Кіеў, калі я яшчэ ехаў у цягніку
я ўвогуле быў трошкі шакаваны той
пазіцыяй, якую я пачуў.
Саня не хаваў.
Ен сам мне сказаў: «у мяне, мабыць,
стакгольмскі сіндром. Гэта я віноўны
ва ўсім. Гэта я справакаваў.»
Ён мне нагадаў
згвалтаваную дзяўчыну, якой сорамна
расказваць пра тое, што адбылося, бо яна
можа атрымаць асуджэньне ад грамадства.
Якая вінаваціць сябе, маўляў, вачыма
палупала не так альбо паглядзела. Альбо
адзела кароткую спадніцу, чым справакавала
злодзея яе згвалтаваць. Вось тое самае
я пачуў ад Сані.
Я пачуў
ахвяру, якую прымусілі адчуваць сябе
віноўным у злачынстве, ззейсненым
супраць яго.
Калі праз 2
дні я трапіў, нарэшце, да яго ў Харкаўскую
вобласьць, я ўбачыў, што ён ужо трошкі
адыйшоў. Я думаў, што ён будзе ў горшым
стане, можа палезьці у пятлю. Таму
галоўная мая мэта была падтрымаць яго,
прыехаўшы да яго асабіста. Што я і зрабіў.
І яшчэ я лічу,
што тое, што Саня быў у такім яшчэ
больш-менш… трымаўся маральна негледзячы
на ўсё гэта, на ўсе гэтыя падзеі — тое,
што адбыўся публічны розгалос гэтай
гісторыі. Ён пачуў шмат падтрымкі ад
людзей: пісьмовай, хтосьці яму тэлефанаваў,
хтосьці пісаў ў каментарах, хтосьці
пісаў непасрэдна. Вось. І гэтага б не
было, калі б гэта гісторыя была замоўчана
альбо не атрымала агалоску.
Мне Саня
шчыра прызнаўся, што заднім чыслом, што
«я не даваў дазволу, забараняў публічыць
гэту інфармацыю што са мной адбылося.
І ведаеш, што я зараз разумею, што ў
глыбіне душы я рады што так адбылося,
што адбыўся разгалос гэтай гісторыі,
але сам я не веру, што можна штосьці
зрабіць па закону, таму я публічна пра
гэта расказваць не буду. Я буду маўчаць».
Я звяртаюся
да прадстаўнікоў украінскай грамадскасьці,
да прадстаўнікоў сродкаў масавай
інфармацыі, да прадстаўнікоў дзяржаўных
служб Украіны не пакінуць гэтую гісторыю
без увагі.
Асаблівую
ўвагу я хачу звярнуць на чалавека ў
балаклаве, спецыяліста па тэлефонам,
які дазваляе сабе выкрадаць, спампоўваць
з тэлефона інфармацыю дзейнага
вайсковаслужбоўца збройных сіл Украіны,
якая, у тым ліку, носіць службовы характар:
службовую перапіску, службовыя дадзеныя.
І халера ведае што яшчэ ён мог усталяваць
на гэты телефон. Хто гэта за чалавек?
Гэта чалавек Батуліна? Альбо гэта
прадстаўнік спецслужб? І пытаньне: якіх
спецслужб? Можа гэта Беларусі, расеі,
Украіны? Я лічу гэта вельмі важнае
пытаньне.
І яшчэ важны
момант:
У Сані…чаму
ён пачаў расказваць з далёк — з канца
сакавіка гэту гісторыю? У яго засталося
вельмі моцнае адчуваньне, што ўсё тое,
што ён казаў у відэа пра педафілію
Борыса, пра тое, што ён там абражаў Гену
Батуліна — што гэта ўсё шырма. А асноўная
прычына чаму гэта ўсё адбылося — гэта
сітуацыя з Жэрарам. І звязана непасрэдна
з тымі людзьмі, якія пасадзілі яго
(Жэрара) у зняволеньне. Ён не
мае доказаў гэтаму, але такое ўражаньне
пасля вызваленьня ў яго засталося і ён
мне пра гэта распавёў.
Калі нічога
не рабіць, то гэта гісторыя, якая адбылася
з Лахвічам, будзе мець працяг. Аляксандр
Лахвіч будзе не апошняй ахвярай Батуліна
і кампаніі. Я бачу сёньня, што кроў можа
быць з абодвух бакоў. І каб гэтага не
адбылося я заклікаю дзяржаўныя органы
Украіны прыняць неабходныя меры, каб
даць прававую ацэнку злачынным дзеяньням
Батуліна і яго саўдзельнікам.
Па-магчымасьці, даведацца ці Батулін
выконваў гэту задачу па ўласнай волі
ці па загаду зверху. Выявіць усіх яго
саўдзельнікаў.
Такія людзі
як Батулін не маюць права вольна хадзіць
сярод украінскага альбо беларускага
грамадства не панесшы пакараньне. Бо
інакш яны адчуваюць сябе безпакаранымі.
Адчуваючы сябе безпакаранымі пачнуць
здзяйсьняць злачынствы куды больш
горшыя, чым тое, што адбылося з Саняй
Науковічам.
Я не адчуваю
сябе ў бяспецы. Але я свядома раблю…
запісваю гэта відэа. Я хачу паспрабаваць
вырашыць гэту справу ў рамках украінскага
заканадаўства. Таму заклікаю медыя, у
першую чаргу ўкраінскія, да максімальнай
агласкі гэтай гісторыі.
На гэтым усё.
Дзякуй за ўвагу.
06.06.2026,
Аляксандр «Кусь» Клачко



